Адкрываецца прыём заявак на ўдзел у ЕВС-праекце ў Ірландыі.
Калі: студзень 2018 – студзень 2019 года.
Дзе: Ballinagleragh, Ірландыя.
Працягласць праекту – 12 месяцаў. Арганізацыя GEAL, якая прымае валанцёраў, – гэта некамерцыйная ўстанова, фокус працы якой – узнаўляльныя крыніцы энэргіі і іх выкарыстанне.
Галоўная мэта арганізацыя – аказваць уплыў на прыняцце рашэнняў па пашырэнні выкарыстання ўзнаўляльных крыніц энэргіі праз правядзенне даследаванняў, адвакатаванне і адукацыю ў дадзенай галіне.
Падчас ЕВС-праекта валанцёры стануць паўнавартаснымі сябрамі каманды і будуць займацца выкананнем задач, якія ставіць перад сабой арганізацыя. Якімі менавіта?
- уплыў на грамадскую думку і прыняцце рашэнняў па забароне фрэкінгу праз даследаванні, адукацыю мясцовага насельніцтва і адвакатаванне;
- прасоўванне ўстойлівых крыніц энэргіі праз уплыў на мясцовую супольнасць і прыняцце рашэнняў на ўсіх узроўнях;
- уцягванне моладзі ў якасці валанцёраў, даследчыкаў і ўдзельнікаў праектаў для больш эфектыўнага дасягнення пастаўленых задач;
- усталяванне кантата з іншымі некамерцыйнымі арганізацыямі падобнага профілю для больш эфектыўнага ўздзеяння на прыняцце рашэнняў на нацыянальным узроўні.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- мець грамадзянства Беларусі альбо жыць на тэрыторыі краіны;
- узост – 18-30 гадоў;
- цікавасць да тэмы дзейнасці арганізацыі і гатоўнасць сумяшчаць розныя віды дзейнасці;
- быць готовым да самастойнага жыцця разам з іншымі валанцёрамі з краінаў ЕЗ і Ўсходняй Еўропы ў невялікім населеным пункце.
Фінансавыя ўмовы
Валанцёрам аплочваюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне і медыцынскае страхаванне. Таксама арганізуецца курс ангельскай мовы.
Для ўдзелу ў праекце неабходна даслаць CV і матывацыйны ліст на ангельскай мове на е-адрас аlisa.karpovich.wl@gmail.com.
Дэдлайн – 24 лістапада 2017 года (але пажадана дасылаць як мага раней).
Падрабязней пра ЕВС можна пачытаць тут.