Распачынаецца прыём заявак на ўдзел у доўгатэрміновым валанцёрскім праекце ЕВС у Чэхіі. На праект шукаюць двух валанцёраў / валанцёрак з Беларусі і Харватыі.
Калі: 1 лістапада 2017 года – 31 кастрычніка 2018 года.
Дзе: Брно, Чэхія.
Мэта праекта – ахова прыроднага асяроддзя і прасоўванне міжкультурнага дыялогу сярод моладзі.
Прымаючая арганізацыя: Hnutí Brontosaurus.
Асноўныя віды дзейнасці:
- падрыхтоўка і правядзенне адукацыйных мерапрыемств для школьнікаў;
- удзел у праграмах экалагічнага напрамку (Eko tent, Action Historic Objects, Action Nature, Summer Camps).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць грамадзянінам / грамадзянкай Рэспублікі Беларусь ці пражываць на тэрыторыі краіны;
- узрост ад 18 да 30 гадоў;
- жаданне працаваць з моладзю;
- захапленне экалагічнай тэматыкай;
- валоданне ангельскай мовай:
- валоданне чэшскай мовай вітаецца, але не з’яўляецца абавязковай умовай.
Фінансавыя ўмовы
Праект фінансуецца Праграмай Erasmus +, якая пакрывае выдаткі валанцёраў на жыллё, харчаванне і страхоўку Таксама ў межах праграмы арганізуецца курс чэшскай мовы.
Дэдлайн падачы заяўкі – 1 жніўня 2017 года. CV і матывацыйны ліст на ангельскай мове трэба даслаць на alisa.karpovich@gmail.com, тэма пісьма «ЕВС, Брно».
Больш пра праграму ЕВС па спасылцы.