Асацыяцыя па міжнародных і міжкультурных абменах ANAWOJ запрашае аднога валанцёра з Беларусі далучыцца да доўгатэрміновага EVS-праекта ў Польшчы.
Калі: верасень/кастрынік 2017 – чэрвень 2018 года.
Дзе: Гродэк, Польшча.
Прымаючая арганізацыя
Школа ў вёсцы Гродэк (36 км ад Беластока). Школа складаецца з пачатковых класаў (198 вучняў) і сярэдніх класаў (112 вучняў). Студэнты вывучаюць ангельскую, польскую і беларускую мовы. Школа ўдзельнічае ў розных праектах Еўрапейскага Звязу, Erasmus+ уключна. За апошнія тры гады школа прымала шэсць валанцёраў з Беларусі, Гішпаніі і Францыі.
Чым будуць займацца валанцёры:
- дапамогай ў школьным клубе (заняткі пасля вучобы) – арганізацыя творчых актыўнасцей для дзяцей і падлеткаў (6-14 гадоў);
- дапамогай настаўнікам падчас арганізацыі школьных святаў ды іншых імпрэз;
- арганізацыяй моўных варкшопаў, сустрэч, гульняў, вечарын, прысвечаных міжкультурнай камунікацыі і прэзентацыі сваёй культуры ды краіны;
- стварэннем сваіх уласных актыўнасцей (спорт, музыка, літаратура і г.д.);
- кааперацыяй з лакальнымі інстытуцыямі – культурнымі цэнтрамі, дзіцячымі садкамі і іншымі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – ад 18 да 30 гадоў;
- грамадзянства Беларусі;
- матывацыя і зацікаўленасць ў працы з дзецьмі і падлеткамі;
- вітаюцца кандыдаты з творчымі і спартыўнымі хобі (музычныя інструменты, рукадзелле ды іншыя);
- зацікаўленасць у пашырэнні ведаў па глабальнай адукацыі;
- валоданне ангельскай мовай на размоўным узроўні;
- валоданне беларускай і польскай мовай вітаецца;
- гатоўнасць да самастойнага жыцця разам з іншымі валанцёрамі з краінаў ЕЗ і Ўсходняй Еўропы.
Відэа пра валацёрства ў Гродэку можна знайсці тут і тут.
Фінансавыя ўмовы
Валанцёру аплочваюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне, мясцовую страхоўку і візу. Апроч гэтага, штомесяц будуць выдавацца кішэнныя грошы.
Як падацца
Усім ахвотным трэба даслаць свае CV, заяўку і фота на email: anawoj@interia.pl.
Дэдлайн падачы заяўкі – 4 верасня 2017 года.