Еўрапейскі Моладзевы Парламент Беларусь шукае дэлегатаў і дэлегатак на 6-ую Нацыянальную Адборачную Канферэнцыю LVOŬ 2016, якая збярэ больш за 100 маладых хлапцоў і дзяўчат з Беларусі і іншых еўрапейскіх краінаў.
Дзе: Львоў, Украіна. Калі: з 28 па 31 ліпеня 2016 года.
Праграмма Канферэнцыі:
- аднадзённы цімбілдзінг;
- два дні працы ў камітэтах над вызначанай тэмай у межах усеагульнай тэмы сесіі “Зялёнае святло для ўстойлівай будучыні”, цягам якіх дэлегаты распрацуюць рэзалюцыю;
- адзін дзень Генеральнай Асамблеі, калі пройдуць дэбаты па напісаных рэзалюцыях.
- кожны дзень – насычаная вячэрняя культурная праграма.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – ад 16 да 20 гадоў (выключэнняў не будзе!);
- наяўнасць персанальнага пашпарта для вандроўкі ў Львоў;
- добры ўзровень ангельскай мовы (працоўная мова);
- зацікаўленасць ў самаразвіцці, нефарамальнай адукацыі, вырашэнні найбольш сур’ёзных бягучых праблем у Еўропе;
- наяўнасць вопыта ўдзелу ў мерапрыемствах ЕМП не патрэбна.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Арганізатары забяспечваюць жыллё і харчаванне. Удзельнікам неабходна толькі аплаціць шлях да месца правядзення сесіі і дадому ў Беларусь.
Пасля сканчэння сесіі кожны ўдзельнік афіцыйна становіцца выпускніком ЕМП і далучаецца да велізарнай сям’і тых, у каго ўжо ёсць гэты статус. Лепшыя з удзельнікаў атрымаюць шанец прадставіць Беларусь на будучых мерапрыемствах ЕМП, у тым ліку на міжнародных сесіях у Лааксе (Швейцарыя), Тродэнхайме (Нарвегія) і Брно (Чэхія).
Заяўку трэба даслаць да 12 чэрвеня на адрас applications.eypby@gmail.com (фармат PDF).
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на e-mail lvou2016.eypby@gmail.com.
Больш інфармацыі можна знайсці на афіцыйным сайце ЕМП, на старонцы Сесіі ў Фэйсбуку ці ў ВК.