Еўрапейскі моладзевы парламент (ЕМП) шукае 6 дэлегатаў, якія прадставяць Беларусь на першым Міжнародным форуме ЕМП Yugosphere 2017 у Босніі і Герцагавіне.
Форум пройдзе з 3 па 10 жніўня 2017 года ў гарадах Сараева, Белград і збярэ больш за 100 дэлегатаў з усёй Еўропы.
Праграма мерапрымства ўключае:
- цімбілдзінг;
- працу ў камітэтах над актуальнымі праблемамі развіцця Еўропы;
- Генеральную асамблею, падчас якой адбудуцца дэбаты па напісаных рэзалюцыях;
- насычаную штодзенную культурную праграму.
Патрабаванні:
- узрост – ад 16 да 22 гадоў;
- наяўнасць персанальнага пашпарта для вандроўкі;
- добры ўзровень ангельскай мовы (працоўная мова);
- зацікаўленасць ў самаразвіцці, нефарамальнай адукацыі, вырашэнні найбольш сур’ёзных бягучых праблем у Еўропе;
- наяўнасць досведа ўдзелу ў мерапрыемствах ЕМП не патрэбна.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў жыллём і харчаваннем. Выдаткі на праезд пакрываюцца ў памеры 50 еўра.
Пасля сканчэння сесіі кожны ўдзельнік афіцыйна становіцца выпускніком ЕМП і далучаецца да велізарнай сям’і тых, у каго ўжо ёсць гэты статус.
Заяўку неабходна запоўніць да 7 чэрвеня.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на e-mail hr.eypbelarus@gmail.com.
Больш інфармацыі можна знайсці на афіцыйным сайце ЕМП, на старонцы ў Фэйсбуку.