Еўрапейскі моладзевы парламент (ЕМП) запрашае 4 маладых хлапцоў і дзяўчын далучыцца да беларускай дэлегацыі на 86-й Міжнароднай сесіі ЕМП Tbilisi 2017 у Грузіі.
Сесія пройдзе з 11 па 19 лістапада 2017 у горадзе Тбілісі і збярэ больш за 300 дэлегатаў з усёй Еўропы.
Праграмма мерапрымства ўключаеў сябе:
- цімбілдзінг;
- працу ў камітэтах над актуальнай праблемай развіцця Еўропы;
- Генеральную асамблею, падчас якой адбудуцца дэбаты па напісаных рэзалюцыях;
- насычаную штодзенную культурную праграму.
Патрабаванні:
- узрост – ад 16 да 22 гадоў;
- наяўнасць персанальнага пашпарта для вандроўкі;
- добры ўзровень ангельскай мовы (працоўная мова);
- зацікаўленасць ў самаразвіцці, нефарамальнай адукацыі, вырашэнні найбольш сур’ёзных
- бягучых праблем у Еўропе;
- наяўнасць вопыта ўдзелу ў мерапрыемствах ЕМП не патрэбна.
Фінансавыя ўмовы:
- Удзел у мерапрыемстве бясплатны;
- Арганізатары забяспечваюць жыллё і харчаванне;
- Выдаткі на праезд пакрываюцца ў памеры 150 еўра.
Пасля сканчэння сесіі кожны ўдзельнік афіцыйна становіцца выпускніком ЕМП і далучаецца да велізарнай сям’і тых, у каго ўжо ёсць гэты статус!
Заяўку трэба запоўніць да 20 чэрвеня 21.59.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на e-mail hr.eypbelarus@gmail.com.
Больш інфармацыі можна знайсці на афіцыйным сайце ЕМП ды на старонцы Сесіі ў Фэйсбуку.
Сачыць за навінамі ЕМП Беларусь можна на старонках у ВК і Фэйсбуку.