Еўрапейскі моладзевы парламент запрашае ў Тбілісі

Еўрапейскі моладзевы парламент (ЕМП) запрашае 4 маладых хлапцоў і дзяўчын далучыцца да беларускай дэлегацыі на 86-й Міжнароднай сесіі ЕМП Tbilisi 2017 у Грузіі.

Сесія пройдзе з 11 па 19 лістапада 2017 у горадзе Тбілісі і збярэ больш за 300 дэлегатаў з усёй Еўропы.

Праграмма мерапрымства ўключаеў сябе:

  •  цімбілдзінг;
  •  працу ў камітэтах над актуальнай праблемай развіцця Еўропы;
  •  Генеральную асамблею, падчас якой адбудуцца дэбаты па напісаных рэзалюцыях;
  •  насычаную штодзенную культурную праграму.

Патрабаванні:

  •  узрост – ад 16 да 22 гадоў;
  •  наяўнасць персанальнага пашпарта для вандроўкі;
  •  добры ўзровень ангельскай мовы (працоўная мова);
  •  зацікаўленасць ў самаразвіцці, нефарамальнай адукацыі, вырашэнні найбольш сур’ёзных
  • бягучых праблем у Еўропе;
  •  наяўнасць вопыта ўдзелу ў мерапрыемствах ЕМП не патрэбна.

Фінансавыя ўмовы:

  •  Удзел у мерапрыемстве бясплатны;
  •  Арганізатары забяспечваюць жыллё і харчаванне;
  •  Выдаткі на праезд пакрываюцца ў памеры 150 еўра.

Пасля сканчэння сесіі кожны ўдзельнік афіцыйна становіцца выпускніком ЕМП і далучаецца да велізарнай сям’і тых, у каго ўжо ёсць гэты статус!

Заяўку трэба запоўніць да 20 чэрвеня 21.59.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на e-mail hr.eypbelarus@gmail.com.

Больш інфармацыі можна знайсці на афіцыйным сайце ЕМП ды на старонцы Сесіі ў Фэйсбуку.

Сачыць за навінамі ЕМП Беларусь можна на старонках у ВК і Фэйсбуку.