Еўрапейскі саміт міру

Праект Peace Revolution запрашае ў Будапешт на Першы еўрапейскі саміт міру.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі моладзевых арганізацый з Еўразвязу альбо партнёрскіх краін (Беларусь, Украіна, Швейцарыя, Ліхтэнштэйн, Ісландыя, Косава, Боснія і Герцагавіна, Македонія, Нарвегія, Манака і інш).

Лакацыя – Будапешт, Венгрыя.

Мэта саміту – прадставіць моладзевым арганізацыям магчымасць усталяваць кантакты, навучыцца быць уважлівым і свядомым на прафесійным і персанальным узроўнях, раскрыць унутраны патэнцыял, таленты, здольнасці, звяртаючыся да індывідуальнага і арганізацыйнага развіцця.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – 18-35 гадоў;
  • здольнасць разумець ангельскую мову і размаўляць на ёй.

Фінансавыя ўмовы

Кошт удзелу – 50 еўра. Таксама ўдзельнікі мусяць пераняць транспартныя і візавыя выдаткі. Аднак у выключных выпадках арганізатары могуць пераняць усе выдаткі.

Кантакты:

Karolina Mazetyte,
1st European Peace Summit Coordinator
е-mail applications-EPS@peacesummit.net