Праграма EU NEIGHBOURS east прапануе далучыцца да ініцыятывы “Маладых Еўрапейскіх Амбасадараў”, якая аб’ядноўвае каля 500 маладзёнаў з краін Еўразвязу і Усходняга Партнёрства.
Маладыя Еўрапейскія Амбасадары прадстаўляюць моладзь сваіх краінаў і наладжваюць зувязі з маладзёнамі іншых краін Еўразвязу і Усходняга Партнёрства. Яны дзеляцца ідэямі, ведамі і досведам, абмяркоўваюць важлівыя для моладзі пытанні, дзеляцца лепшымі практыкамі і працуюць сумесна дзеля лепшай будучыні.
Амбасадары ўдзельнічаюць у розных актыўнасцях: наведваюць школы і ўніверсітэты, ствараюць Еўрапейскія дыскусійныя клубы, удзельнічаюць у моладзевых ярмарках, экалагічных актыўнасцях і іншых падзеях у краінах праграмы. Амбасадары таксама прадстаўляюць моладзь сваіх краінаў на міжнародных мерапрыемствах і канферэнцыях.
Крытэры адбору:
- грамадзянства адной з краін Еўразвязу альбо Усходняга Партнерства
- узрост 16-25 год
- добры ўзровень валодання ангельскай мовай
- добрыя камунікатыўныя здольнасці і матывацыя працаваць у міжнароднай камандзе
- інкненне да ўзаемадзеяння анлайн, распаўсюд інфармацыі і магчымасцяў
- гатоўнасць да актыўнага ўдзелу ў арганізацыі грамадзянскай дзейнасці ў сваёй краіне
Дэдлайн: 12 чэрвеня, 23:59 CEST
Падаць заяўку можна тут.