Еўрапейскія моладзевыя амбасадары запрашаюць у каманду

Праграма EU NEIGHBOURS east прапануе далучыцца да ініцыятывы “Маладых Еўрапейскіх Амбасадараў”, якая аб’ядноўвае каля 500 маладзёнаў з краін Еўразвязу і Усходняга Партнёрства. 

Маладыя Еўрапейскія Амбасадары прадстаўляюць моладзь сваіх краінаў і наладжваюць зувязі з маладзёнамі іншых  краін Еўразвязу і Усходняга Партнёрства. Яны дзеляцца ідэямі, ведамі і досведам, абмяркоўваюць важлівыя для моладзі пытанні, дзеляцца лепшымі практыкамі і працуюць сумесна дзеля лепшай будучыні. 

Амбасадары ўдзельнічаюць у розных актыўнасцях: наведваюць школы і ўніверсітэты, ствараюць Еўрапейскія дыскусійныя клубы, удзельнічаюць у моладзевых ярмарках, экалагічных актыўнасцях і іншых падзеях у краінах праграмы. Амбасадары таксама прадстаўляюць моладзь сваіх краінаў на міжнародных мерапрыемствах і канферэнцыях.

Крытэры адбору:

  • грамадзянства адной з краін Еўразвязу альбо Усходняга Партнерства
  • узрост 16-25 год
  • добры ўзровень валодання ангельскай мовай
  • добрыя камунікатыўныя здольнасці і матывацыя працаваць у міжнароднай камандзе
  • інкненне да ўзаемадзеяння анлайн, распаўсюд інфармацыі і магчымасцяў
  • гатоўнасць да актыўнага ўдзелу ў арганізацыі грамадзянскай дзейнасці ў сваёй краіне

Дэдлайн: 12 чэрвеня, 23:59 CEST

Падаць заяўку можна тут.