Young Ambassadors Programme (YAP), частка еўрапейскага праекта Initiatives of Change, збірае разам людзей, якіх цікавіць будучыня Еўропы
Калі: 14-21 ліпеня 2017 года.
Дзе: Каўкс, Швейцарыя.
Праграма складаецца з двух частак: трэнінг для маладых амбасадараў (14-16 ліпеня) і AEUB форум (17-21 ліпеня).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- паходжанне з краіны Еўропы;
- магчымасць прысутнічаць падчас сесіі – з 14 па 21 ліпеня;
- актыўны ўдзел у грамадзянскім жыцці Еўропы;
- добре валоданне ангельскай мовай;
- магчымасць пакрыць выдаткі на праезд і візу.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць выдаткі на ўдзел, пражыванне і харчаванне. Удзельнікі самастойна аплочваюць праезд і візу.
Неабходныя дакументы:
- Application form;
- CV;
- кароткае відэа (90 секунд, Youtube), у якім удзельнік распавядае пра найбольш значныя праблемы Еўропы сёння.
Дэдлайн падачы заяўкі – 15 красавіка 2017 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.