У 2019 годзе Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау (IBB Мінск) адзначае сваё 25-годдзе. У гонар юбілею арганізатары вырашылі зрабіць падарунак гораду і правесці IBB JubiläumsFest, які пройдзе ў нядзелю 1 верасня 2019 года з 10.00 да 22.00 на базе адукацыйнага цэнтра (пр-т Газеты Праўда, 11) і будзе адкрыты для ўсіх жадаючых.
1 верасня IBB Мінск перадасць будынак адукацыйнага цэнтра сацыяльным актывістам для іх мерапрыемстваў абсалютна бясплатна. Арганізатары не абмяжоўваюць івэнты фарматам: гэта могуць быць як семінары, трэнінгі і майстар-класы, так і выставы, кінапаказы і інтэнсівы.
У IBB JubiläumsFest запрашаюць паўдзельнічаць НДА, адукацыйныя і экалагічна прыязныя праекты, сацыяльна адказны бізнес і грамадска важныя ініцыятывы. Па выніках конкурснага адбору IBB Мінск прапануе праектам-удзельнікам фестывалю на бескаштоўнай аснове пляцоўкі адукацыйнага цэнтра для правядзення адкрытых мерапрыемстваў розных фарматаў і тэматык працягласцю ад 1 да 3 гадзін. Па запыце удзельнікаў арганізатары забяспечаць неабходныя тэхнічныя сродкі (праектар, фліпчарт і інш).
У распараджэнні ўдзельнікаў фестывалю будуць даступныя наступныя пляцоўкі цэнтра: Еўропа (умяшчальнасцю да 200 чалавек), Берлін (да 80 чалавек) і 5 аўдыторый (да 30 чалавек).
Адабраныя для ўдзелу ініцыятывы і праекты стануць часткай агульнай праграмы фестывалю. Мы чакаем, што прапанаваныя сацыяльнымі актывістамі мерапрыемствы пройдуць у адкрытым публічным фармаце для ўсіх жадаючых.
Калі вы хочаце прыняць удзел у фестывалі і бясплатна правесці сваё мерапрыемства ў IBB Мінск 1 верасня, запоўніце кароткую анкету тут да 1 жніўня ўключна. Арганізатары звяжуцца толькі з адабранымі для ўдзелу праектамі.
Цэнтрам фестывалю стане адукацыйна-забаўляльная пляцоўка «Еўропа», дзе на працягу ўсяго дня будуць праходзіць публічныя лекцыі і варкшопы ад розных сацыяльных ініцыятыў. IBB Мінск, са свайго боку, працягне серыю адукацыйных сустрэч у межах кампаніі CREATIVE GOES SOCIAL і правядзе трэці майстар-клас па PR і камунікацый для сацыяльных актывістаў і НДА (тэма будзе аб’яўлена пазней).
На фестывалі будзе працаваць моўная і літаратурная зоны, дзе кожны жадаючы зможа прайсці экспрэс-курс нямецкай, а таксама праверыць свой узровень ведання мовы. У перасоўным аўтобусе-бібліятэцы Інстытута Гётэ можна будзе азнаёміцца з нямецкай літаратурай і ўзяць цікавыя кнігі.
На тэрасе IBB Мінск размесціцца зона фуд-корта, дзе госці фестывалю змогуць паспрабаваць традыцыйны нямецкі стрыт-фуд ў выкананні кухараў рэстарана Вестфалія, а таксама прыняць удзел у кулінарных майстар-класах па падрыхтоўцы страў нямецкай кухні.
У рамках фестывалю пройдзе серыя лекцый па ўстойліваму развіццю, экалагічнаму ладу жыцця і здаровым харчаванні.
Аматары больш актыўнага адпачынку змогуць навучыцца нямецкім народным і сучасным танцам на танцавальных майстар-класах.
Для самых маленькіх гасцей фестывалю будзе арганізаваны арт-пленэр і дзіцячая пляцоўка. Музычную атмасферу на фестывалі будуць ствараць вядомыя менскія дыджэі.
Сачыце за навінамі ад IBB Мінск, поўная праграма фестывалю будзе апублікаваная зусім хутка!
Па ўсіх пытаннях удзелу ў фестывалі можна звяртацца па адрасе электроннай пошты events@ibb.by ці тэлефоне +375 17 2074972.