EAEA запрашае на моладзевы трэнінг у Брусэль.
Задачы трэнінгу – даведацца пра еўрапейскую практыку ў адукацыі дарослых і адукацыі на працягу ўсяго жыцця, абмяняцца інфармацыяй і ведамі пра арганізацыі, якія будуць браць удзел, ды бэкграўнд кожнай у адукацыі дарослых.
Трэнінг прапануе магчымасць абмеркаваць апошнія дасягненні ў адукацыі дарослых, падзяліцца досведам і ведамі, каб атрымаць карысць ад больш глыбокага разумення выклікаў, адрозненняў і падобнасцей у еўрапейскай адукацыі дарослых ды інш.
Калі: 6-9 снежня 2016 года.
Дзе: Брусэль, Бельгія.
Каб падацца на ўдзел у трэнінгу, неабходна запоўніць анлайн-заяўку і даслаць матывацыйны ліст разам з пашпартным фотаздымкам цягам 14 дзён пасля запаўнення аплікацыі на е-адрас aleksandra.kozyra@eaea.org (Аляксандра Казыра).
Дэдлайн рэгістрацыі – 15 лістапада 2016 года.