Студэнты з краін не-Еўразвязу запрашаюцца да навучання на магістарскай праграме European Politics and Policies ва Ўніверсітэце KU Leuven.
Калі: 2017-2018 акадэмічны год.
Дзе: Бельгія.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- паходзіць з Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны, Албаніі, Босніі і Герцагавіны, Македоніі, Сербіі ці Косава;
- скончыць чатыры гады навучання (3 бакалаўрыяту і 1 магістратуры ці 4 гады бакалаўрыяту);
- вывучаць наступныя дысцыпліны: палітычныя навукі, сацыялогія, права, эканоміка ці сучасная еўрапейская гісторыя;
- мець добрыя акадэмічныя поспехі;
- падцвердзіць валоданне ангельскай мовы сертыфікатамі (TOEFL – 100/120, IELTS 7.0/9).
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя ўключае выдаткі на пражыванне, пакрыццё сумы ўнёску за навучанне, аплату медыцынскай страхоўкі.
Як падацца
Падаць заяўку трэба анлайн. Для гэтага неабходны наступныя дакументы:
- копія ўніверсітэцкага дыплому (дыпломаў);
- транскрыпт акадэмічных поспехаў на ангельскай, нідэрландскай, французскай альбо нямецкай мовах і завераны пераклад;
- афіцыяльнае тлумачэнне сістэмы адзнак, якая выкарыстоўваецца ва ўніверсітэце, дзе студэнт навучаўся;
- падцверджанне валодання мовай;
- матывацыйны ліст (прыкладна 2 старонкі);
- рэкамендацыйны ліст;
- копія пашпарта.
Дэдлайн – 1 сакавіка 2017 года.
З усімі пытаннямі можна пісаць на sylvia.tutenel@kuleuven.be. Падрабязнасці – тут.