Студэнты і выпускнікі ўніверсітэтаў запрашаюцца да ўдзелу ў праграме інтэрнатуры ў Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (FAO).
Штомесячная стыпендыя практыканта складае 700 даляраў ЗША. Стажыроўку можна прайсці ў штаб-кватэры арганізацыі і краінавых офісах.
Кандыдаты мусяць валодаць адной з працоўных моў арганізацыі – ангельскай, французскай або гішпанскай. Веданне дадатковых моў (рускай, арабскай, кітайскай) вітаеццаі з’яўляецца перавагай.
Перыяд стажыроўкі – ад 3 да 6 месяцаў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – да 30 гадоў;
- быць нядаўнінім выпусніком універсітэта ў рэлевантнай для стажыроўкі галіне;
- не з’яўляцца сваяком супрацоўнікаў арганізацыі.
Зацікаўленыя кандыдаты мусяць зарэгістравацца ў сістэме iRecruitment, дадаць матывацыйны ліст і падаць заяўку на вакансію “IRC3038: Call for Interest: Internship Programme”. Дадатковая інфармацыя – па спасылцы.
Задача заявак магчыма на працягу ўсяго года.
Паводле by.odb-office.eu