Інстытут Гётэ ў Мінску запрашае выкладчыкаў нямецкай мовы на стыпендыяльную праграму па павышэнні кваліфікацыі ў Нямеччыне.
Запрашаюцца кандыдаты і кандыдаткі, якія жадаюць удасканаліць валоданне мовай, паглыбіць веды ў галіне краіназнаўства і пазнаёміцца з сучаснай Нямеччынай, яе культурай.
Арганізатары прапануюць удзел у семінарах:
- для ўдасканалення ведаў у галіне краіназнаўства;
- для ўдасканалення ведаў у методыцы выкладання нямецкай мовы. З поўным пералікам і апісаннем семінараў можна пазнаёміцца тут.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць настаўнікам нямецкай мовы або рыхтаваць будучых настаўнікаў нямецкай мовы, займацца перападрыхтоўкай;
- мець намер працягваць працу выкладчыкам нямецкай мовы яшчэ некалькі гадоў;
- быць гатовым перадаць набытыя веды калегам па навучальнай установе;
- з’яўляцца сталым удзельнікам праграм Інстытута Гётэ ў Мінску;
- браць удзел у культурнай праграме семінару;
- мець добры ўзровень валодання мовай, інш.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя пакрывае кошт заняткаў, выдаткі на пражыванне, харчаванне, медыцынскае страхаванне, падарожжа, а таксама ўключае выплаты на кішэнныя выдаткі.
Пачытаць пра ўмовы падачы заяўкі, спампаваць неабходныя фармуляры можна па спасылцы.
Дэдлайн – 16 кастрычніка 2016 года.