Зялёная сетка зноў запрашае аматараў наваколля да ўдзелу ў Школе экалагічнага актывіста!
У праграме:
- чатыры двухдзённых рэгіянальных трэнінга;
- асноўныя тэмы: экалагічна ветлівы лад жыцця, алгарытмы вырашэння экалагічных праблем, зялёны рух у Беларусі, наладжванне дыялогу паміж экалагічнымі актывістамі і грамадзянствам.
Месца, час правядзення і дэдлайн:
Баранавічы – 16-17 красавіка, дэдлайн падачы заяўкі – 9 красавіка;
Брэст – 23-24 красавіка, дэдлайн падачы заяўкі – 11 красавіка;
Гародня – 30 красавіка –1 мая, дэдлайн падачы заяўкі – 16 красавіка;
Менск – 23-24 красавіка і 7-8 мая, дэдлайн падачы заяўкі – 11 красавіка.
Трэнінг з’яўляецца выязным і правоздіцца з 9:00 суботы і да 18:00 нядзелі.
Удзел вольны! За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне +375 29 121 01 07 (Надзея).
Больш падрабязнасцей можна знайсці на сайце Школы, а таксама ў суполках VK і FB.