Праграма TEEN GURU запрашае падлеткаў далучыцца да бізнэс-школы, задумацца пра свой уласны бізнэс і засвоіць яго асноўныя элементы:
- бізнэс-планаванне;
- маркетынг;
- фінансы;
- персанал;
- продажы;
- прасоўванне ў інтэрнэце.
Цягам 4 месяцаў удзельнікі праграмы будуць працаваць над стварэннем бізнэс-плана ўласнага праекту, які яны прэзентуюць на фінальным мерапрыемстве перад сапраўднымі бізнэс-экспертамі.
TEEN GURU – гэта:
- майстар-класы ад практыкаў;
- бізнэс-гульні, практыкаванні і кейсы;
- экскурсіі ў рэальныя кампаніі;
- магчымасць вучыцца ў прафесіяналаў сваёй справы;
- праца над уласным праектам.
Заняткі будуць праходзіць па аўторках і чацверах з 17:30 да 19:30.
Працягласць праграмы – з 9 лютага па 28 траўня 2016 года.
Фінансавыя ўмовы
Кошт аднаго з 6 блокаў – 1 млн 990 тысяч рублёў, кошт усёй праграмы – 10 млн 590 тысяч рублёў.
Зарэгістравацца на курс можна па спасылцы.
Дадатковую інфамацыю і праграму блокаў можна даведацца на сайце і па тэлефоне +37529 1 189 189