Ініцыятыўная група “Дзея” запрашае прыняць удзел у практычным курсе “Збор подпісаў дзеля вырашэння мясцовых праблем”.
Калі: 28.01, 04.02, 11.02 і 25.02. Дзе: Мінск. Пра дакладны час і месца абраным удзельнікам паведамяць дадаткова.
Курс распрацаваны грамадскімі актывістамі, якія падчас парламенцкай кампаніі 2016 актыўна збіралі подпісы за вырашэнне мясцовых праблем і зараз вырашылі падзяліцца сваім досведам.
Гэты курс — цудоўная магчымасць далучыцца да дынамічнай каманды актывістаў і ў будучыні атрымаць падтрымку сваіх ініцыятываў.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд, а таксама забяспечваюць харчаваннем і неабходнымі матэрыяламі.
Па завяршэнні курсу ўдзельнікі, якія цалкам пройдуць яго, атрымаюць сертыфікаты.
Дэдлайн падачы заяўкі — 22 студзеня 2017.
Па пытаннях праграмы можна звяртацца на паштовую скрыню yaptro@gmail.com ці па тэлефоне +375296986855 (Пётр Маркелаў).