Жадаеце атрымаць ступень магістра ў ЗША?

Праграма Фулбрайта для замежных студэнтаў прымае заяўкі на 2017-2018 навучальны год.

Стыпендыятамі могуць стаць выпускнікі ці маладыя прафесіяналы, якія ўжо атрымалі ступень бакалаўра. Працягласць стыпендыяльнай праграмы – да двух гадоў.

Спецыяльнасці:

  • Business Administration;
  • Economics;
  • Education;
  • Environmental Policy and Management;
  • International Affairs;
  • Journalism and Mass Communication;
  • Law;
  • Library and Information Science;
  • Public Administration;
  • Public Health;
  • Public Policy.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • беларускае грамадзянства і пражыванне ў Беларусі;
  • добры ўзровень пісьмовай і размоўнай ангельскай мовы;
  • завершаная вучоба ў балаўрыяце.

Фінансавыя ўмовы

Праграма Фулбрайта спансуе стыпендыята цягам усяго перыяду навучання. Грант пакрывае кошт навучання, авіяквіткоў, уключае стыпендыю на пражыванне, медыцынскае страхаванне.

Як падацца

Падаць заяўку можна анлайн па спасылцы. Дэдлайн – 5 снежня 2016 года.

З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца на е-адрас belarusprogram@state.gov, за падрабязнасцямі – на сайт Амбасады ЗША.

***

Як па праграме Фулбрайта ў ЗША вучыліся беларусы, чытай у гэтым артыкуле.