8 снежня ECLAB запрашае на лекцыю Аксаны Луцкай «Жанчыны і медыцына: цела і асоба ўнутры сістэмы». Аксана Луцкая, магістр сацыялогіі (ЕГУ, спецыялізацыя “Гендэрныя даследаванні “). Вобласць акадэмічных інтарэсаў – (жаночая) цялеснасць, сацыялогія медыцыны.
Лекцыя будзе прысвечана адносінам з лекарамі ўнутры медыцынскай сістэмы, як яна ўплывае на наша самаўспрыманне, да якіх наступстваў гэта прыводзіць (на прыкладзе сферы родадапамогі) і што мы можам памяняць ужо цяпер.
Калі і дзе:
8 снежня (19: 00) Лабараторыя сацыяльнага тэатра (Куйбышава, 22, 4 і 1/2 паверх)
Як патрапіць:
Рэгістрацыя па спасылцы.
Больш інфармацыі – тут.