Ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” запрашае да ўдзелу ў шостай школе талерантнасці для беларускіх журналістаў “Ад мовы варожасці ў СМІ да злачынстваў на глебе нянавісці”.
Калі: 14-16 ліпеня 2017 года.
Дзе: Львов, Украіна.
Падчас навучання ўдзельнікі паглыбяць свае веды пра стандарты правоў чалавека, атрымаюць веды адносна талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў у нашым жыцці, разумення тэрміну “мова варожасці”, стану ўразлівых груп у нашым грамадстве, навучацца бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі і неталерантнасці, а таксама даведаюцца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай дзейнасці.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца журналісты (штатныя і фрылансеры), рэдактары сродкаў масавай інфармацыі і блогеры, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыцы, звязанай з талерантнасцю і недыскрымінацыяй.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- узрост – ад 18 да 37 гадоў;
- актыўна цікавіцца праблематыкай, звязанай з правамі чалавека і дыскрымінацыяй уразлівых сацыяльных групаў;
- мець пэўны досвед працы ў галіне журналістыкі;
- быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі Школы;
- абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу Школы талерантнасці;
- быць гатовымі актыўна супрацоўнічаць пасля навучальнай дзейнасці з арганізатарамі Школы і выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў прафесійнай журналісцкай дзейнасці.
Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Школе.
Як падацца
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць заяўку, якая мае ўключаць у сябе кароткае CV і матывацыйны ліст, на электронны адрас toljournalists@gmail.com. Наяўнасць рэкамендацыйных лістоў вітаецца і абавязкова будзе ўлічана падчас правядзення конкурса.
Дэдлайн – 2 ліпеня 2017 года.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў Шостай Школы талерантнасці для журналістаў, выдаткі на праезд да месца правядзення заняткаў і назад (пры наяўнасці праязных дакументаў у межах кошту праезду рэйсавым аўтобусам альбо купэйным ці плацкартным вагонам цягніка). Планаваны ад’езд з Мінска – увечары 13.07.2017 г. (чацвер). Планаванае вяртанне ў Мінск – зранку 17.07.2017 г. (панядзелак).