Школа журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Раў IBB сумесна з Амбасадай ФРГ у Беларусі запрашае журналістаў беларускіх СМІ на адукацыйны курс “Атр-журналістыка: прафесійныя стандарты і аўтарскія тэхнікі ў асвятленні культурнай тэматыкі”.
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты нацыянальных і рэгіянальных СМІ.
Перыяд – з траўня па кастрычнік 2016 года.
Удзельнікі атрымаюць:
- крэатыўныя ідэі ў пошуку новых тэмаў;
- агляд новых тэндэнцый у сферы прафесійных стандартаў журналістыкі і патэнцыялу беларускіх СМІ ў асвятленні сацыяльных інавацый;
- тэарэтычныя веды і практычныя навыкі па падрыхтоўцы і пабудове структуры сацыяльнага інтэрв’ю, рэпартажа, аналітычнага артыкула, нарыса;
- актуальны інструментарый для прымянення этычных стандартаў і падвышэння якасці журналісцкіх матэрыялаў.
Форма і інструменты навучання:
- прэзентацыі і выступленні экспертаў, дыскусіі;
- праца ў малых групах і практыкумы;
- ролевые гульні;
- індывідуальныя кансультацыі;
- знаёмства з лепшымі культурнымі праектамі ў Беларусі і за мяжой.
Курс разлічаны на перыяд з траўня на кастрычнік і ўключае 4 двухдзённыя семінары-трэнінгі з удзелам беларускіх і нямецкіх экспертаў па тэмах:
- стандарты сучаснай журналітыкі;
- як даступна і цікава пісаць на тэмы культуры;
- новый накірункі і ракурсы ў арт-журналістыцы;
- журналісцкая адказнасць;
- доступ да інфармацыі.
Пасля кожнага з семінараў-трэнінгаў удзельнікам давядзецца цягам месяца прымяніць атрыманыя веды да навыкі на практыцы і падрыхтаваць матэрыялы па тэме модуля для свайго СМІ.
Заняткі будуць праходзіць у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў адзін раз на месяц (чацвер-пятніца).
Дзве з чатырох сесій будуць праходзіць у рэгіёнах, курс завершыцца адукацыйнай паездкай у Кіеў для самых актыўных удзельнікаў.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у курсе бясплатны. Усе выдаткі на проезд, пражыванне і харчаванне пераймаюць арганізатары.
Для ўдзелу неабходна даслаць запоўненую анкету, якую можна спампаваць на сайце, на е-адрас pr@ibb.by з пазнакай “Арт-журналістыка”.
Дэдлайн – 10 траўня 2016 года.
З пытаннямі можна звяртацца па тэлефоне +375 (17) 207 49 72 альбо на е-адрас pr@ibb.by.