Праграма “Перспектывы” распачынае прыём заявак на ўдзел у цыкле майстар-класаў для пачынаючых журналістаў “Ужыванне стандартаў глабальных медыя пры асвятленні падзей”.
Калі: 21-23 сакавіка і 20-21 мая 2017 года.
Дзе: Расія.
Чаму навучаць: рыхтаваць навіны, рэпартажы, лонгрыды і інтэрв’ю ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі Reuters і іншых.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- штатныя і пазаштатныя журналісты;
- блогеры з вопытам працы ў СМІ ці журналісцкай адукацыяй;
- прыклады прац;
- выдатнае валоданне рускай мовай;
- праца з рускамоўнымі СМІ ці са СМІ на тэрыторыі Расіі, Цэнтральнай Азіі альбо Ўсходняй Еўропы.
Водгукі ўдзельнікаў можна знайсці тут і тут.
Фінансавыя ўмовы
Удзел бясплатны. Выдаткі ўдзельнікаў на праезд, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі.
Дэдлайн падачы заяўкі – 2 красавіка 2017 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.