Як правесці вечар пятніцы цікава і весела? Канешне ж, завітаць у Жывую Бібліятэку!
Калі: 4 траўня, з 17:00 да 21:00.
Дзе: Мінск, прастора “ВЕРХ”, вул. Куйбышава 22.
Жывая Бібліятэка – гэта мерапрыемства, напоўненае жывымі зносінамі, пытаннямі і шчырымі адказамі. Яна дапамагае асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, якія далёка не заўсёды спрашчаюць нам жыццё. Гэта незвычайнае мерапрыемства, дзе ўдзельнікі змогуць за кубачкам гарбаты з печывам пагутарыць з людзьмі, якіх складана сустрэць на вуліцы ці сярод сваіх знаёмых.
Кожны Чытач, кожная Чытачка дакранецца да самага незвычайнага і прыцягальнага для сябе, зможа перажыць новыя эмоцыі, даведацца пра нетыповы досвед людзей, пазнаёміцца з Іншым.
Уваход вольны!
Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю да 21:00 3 траўня. Усе зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць электронную версію поўнага каталога Кніг.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.