Інклюзіўныя палітыкі дапамагаюць арганізацыям кіраваць разнастайнасцю і ўлічваць патрэбы розных груп як унутры каманды, так і ў сваёй дзейнасці. Такія палітыкі робяць арганізацыі больш эфектыўнымі і ўстойлівымі, паляпшаюць імідж, павялічваюць кола прыхільнікаў і прыхільніц, памяншаюць рызыкі канфліктаў заснаваных на дыскрымінацыі.
У выніку варкшопа вы:
- абмяркуеце, навошта трэба кіраваць разнастайнасцю;
- даведаецеся аб перавагах і прынцыпах кіравання разнастайнасцю ў камандзе;
- зможаце ацаніць інклюзіўнасць сваёй ініцыятывы ці арганізацыі;
- убачыце праявы і наступствы дыскрымінацыі;
- пазнаёміцеся з практычнымі аспектамі распрацоўкі і ўкаранення інклюзіўных палітык і практык.
Варкшоп правядуць кансультанткі па аргразвіццю Наталля Рабава і Ірына Белая.
Калі: 15 ліпеня, 16:00-18:00
Дзе: online, платформа Zoom
Рэгістрацыя адкрыта да 10:00 15 ліпеня па спасылцы. Калі вы запоўніце форму, то 15 ліпеня вам прыйдзе ліст са спасылкай на канферэнцыю ў Zoom.
Варкшоп будзе карысным для работнікаў і работніц некамерцыйных ініцыятыў і арганізацый, якія хочуць зрабіць сваю дзейнасць больш інклюзіўнай.
Арганізатары варкшопа: Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” ў партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопісам CityDog.by у межах ініцыятывы “ALL Inclusive”.