У часы сацыяльнага дыстанцыравання шмат каму з нас не хапае жывых размоваў. Цэнтр “Жывая Бібліятэка” вырашыў выправіць гэту сітуацыю і правесці “Жывую Бібліятэку” анлайн!
Бліжэйшая анлайн-сустрэча адбудзецца 2 траўня (субота).
Чаго чакаць?
Чатыры Жывыя Кнігі, якія распавядуць пра сябе і як мяняецца іх жыццё зараз. Камунікацыя будзе адбывацца ў малых групах да 8 чалавек.
Сюрпрыз — у адрозненне ад жывога фармату, вы зможаце прачытаць усе Кнігі
Жывыя Кнігі, з якімі можна будзе паразмаўляць:
Ольга “Нябачна інваліднасць”
Юля “ВІЧ-пазітыўная”
Мария, “Адзінокі (пансэксуальны) паліаморі”
Максим, “Тэолаг”
Больш падрабязна пра “Кнігі” – на сайце www.humanlibrary.by
Дзе і калі: 2 траўня (субота), 14:00-17:00, платформа Zoom
Колькасць месцаў абмежавана – мы зможам запрасіць да 35 чалавек
Абавязковая рэгістрацыя да 23:59 1 траўня.
Зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць на e-mail ліст са спасылкай і інструкцыямі раніцай 2 траўня.