Жывая бібліятэка ў чэрвені

Жывая Бібліятэка запрашае на мерапрыемства, дзе ўдзельнікі змогуць пагутарыць з людзьмі, якіх складана сустрэць “на вуліцы”.

Калі: 9 чэрвеня, 13:00 – 18:00.
Дзе: ОК16, вул. Кастрычніцкая 16, прастора “Ангар”.

Для тых, хто яшчэ не ведае, што такое Жывая Бiблiятэка: гэта мерапрыемства, дзе ў адной прасторы збіраюцца зусім розныя людзі з асабістымі гісторыямі, незвычайнымі лёсамі, цікавымі ідэямі і свежымі думкамі. Яны гатовыя шчыра расказаць пра сябе, адказаць на пытанні, падзяліцца сваім досведам i паказаць, што кожны з нас індывідуальны і непаўторны.

Жывая Бібліятэка дапамагае асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, якія далёка не заўсёды спрашчаюць жыццё.

Уваход вольны!

Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю да 21:00 8 чэрвеня. Усе зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць электронную версію поўнага каталога Кніг.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.