24 кастрычніка “Жывая бібліятэка” запрашае ў чарговы раз пазбавіцца стэрэатыпаў і задаць пытанні, якія цікавяць.
Абяцаюць, што пасля наведвання ЖБ вы дакладна задумаецеся аб разнастайнасці свету і пра стэрэатыпы ў галаве.
Бібліятэка адчыніць дзверы 24 кастрычніка з 16 па 22 гадзіну ў бары “ДК” (ст.м. Парк Чалюскінцаў, вул. Талбухіна 4).
«Жывая Бібліятэка» – гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых «кніг» выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, гатовыя адказаць на любыя пытанні. Працуе «Жывая Бібліятэка» гэтак жа, як і звычайная: «чытачы» прыходзяць, атрымліваюць «бібліятэчную картку», выбіраюць «кнігу» і чытаюць яе цягам пэўнага часу.
Адпаведна, на Жывой бібліятэцы ёсць 3 ролі: «Кніга», «Чытач» і «Бібліятэкар». Кніга – гэта чалавек, які мае якую-небудзь ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны досьвед. Чытач – гэта ўдзельнік мерапрыемства. Бібліятэкар – арганізатар, які ў любую хвіліну адкажа на ўсе пытанні.
«Жывая бібліятэка» можа быць карыснай, калі вы хочаце:
- абмеркаваць стэрэатыпы і пазбавіцца ад забабонаў у адносінах да іншых людзей;
- задаць пытанні людзям – прадстаўнікам пэўных сацыяльных груп або прафесій, даведацца пра іх жыццёвы досвед, пачуцці і праблемы ў грамадстве;
- лепш зразумець сваякоў, сяброў, калег па працы, з якімі вас падзяляюць якія-небудзь адрозненні.
Арганізатары падрыхтавалі шмат сюрпрызаў у гонар першай гадавіны. Вас чакае невялікі канцэрт і фуршэт, а таксама незабыўныя размовы з людзьмі і багата іншага! Таксама пажадана (але не абавязкова) зарэгістравацца на мерапрыемства тут.