Моладзевая асацыяцыя развіцця дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці (DDA) запрашае на 3-ю зімовую школу ў Грузіі. Тэма сёлетняй школы – “Перамовы, медыяцыя і вырашэнне канфліктаў”.
Калі: 15-17 снежня 2017 года.
Дзе: Тбілісі, Грузія.
Падчас 4-дзённай праграмы міратворчасці і прэвентыўнай дыпламатыі ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць:
- прааналізаваць гвалтоўныя канфлікты і іх вырашэнне;
- вывучыць і паспрабаваць на практыцы тэорыі і метады перамоваў і медыяцыі;
- заняцца практычным аналізам канфліктаў, перамовамі і медытацыяй.
Арганізатары распрацавалі мадэляванне, заснаванае на сучасных канфліктах, каб даць удзельнікам і ўдзельніцам магчымасць практыкаваць медытацыю і перамовы паміж бакамі, выкарыстоўваючы канфліктную сітуацыю рэальнага свету. Гэта інтэрактыўнае навучанне дазволіць распрацаваць свой стыль і тактыку вядзення перамоваў і дамагчыся лепшых вынікаў.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- падаваць заяўку могуць маладыя людзі ўзростам 18-35 гадоў;
- кандыдаты павінны цікавіцца ўплывам сілы, культуры, міжнародных нормаў, міжнародным правам і дыпламатыяй, перамовамі і медыяцыяй у тэорыі і на практыцы;
- цікавасць да працэсаў навучання і мыслення;
- валоданне ангельскай мовай;
- заяўка падаецца анлайн.
Фінансавыя ўмовы
Кошт удзелу ў школе – 120 €.
Сюды ўваходзіць:
- пражыванне (3 ночы і 4 дні);
- харчаванне;
- сацыяльныя мерапрыемствы і экскурсія па гістарычных мясцінах Тбілісі;
- сертыфікат;
- матэрыялы зімовай школы;
- кава падчас перапынкаў.
Дэдлайн – 6 снежня 2017 года.
Паводле by.odb-office.eu