“Офіс прасоўвання ініцыятыў” абвяшчае набор дэлегацый на ўдзел у еўрапейскіх мадэлях ААН.
Сёлета беларусаў чакае тры магчымасці паспрабаваць сябе ў якасці маладых дыпламатаў:
- KARMUN (Будапешт, Вугоршчына), 6-13 сакавіка 2017 года;
- HAGAMUN (Гаага, Нідэрланды), 8-14 сакавіка 2017 года;
- SPIMUN (Санкт-Пецярбург, Расія), 24-30 сакавіка 2017 года;
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя беларусы ад 14 да 19 гадоў, якія жадаюць пазнаёміцца з дзейнасцю ААН і паспрабаваць змадэляваць яе.
Працоўная мова – ангельская.
Каб далучыцца да дэлегацыі, неабходна падаць заяўку па спасылцы альбо напісаць на mintmun@gmail.com.
Дэлегацыю суправаджае кваліфікаваны MUN-Director. Офіс аказвае комплексную індывідуальную падтрымку ў падрыхтоўцы да канферэнцыі, вырашае ўсе пытані, звязаныя з лагістыкай паездкі (пражыванне, праезд, візавыя выдаткі, праграма знаёмства з новым горадам).
Фінансавыя ўмовы
Удзел платны і для кожной дэлегацыі розны. Дакладны кошт можна даведацца па спасылцы. Там жа – усе падрабязнасці.
З усімі пытаннямі можна звяртацца па тэлефоне +375293958502 альбо е-адрасе mintmun@gmail.com.