Факультэт міжнародных адносін запрашае на чарговую Мадэль Арганізаціі Аб’яднаных Нацый.
Калі: 19–22 кастрычніка 2016.
Дзе: Факультэт міжнародных адносін, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск, вул. Ленінградская, 20)
Арганізатары чакаюць студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, якія:
- цікавяцца міжнароднай палітыкай;
- жадаюць знайсці рашэнні існуючых у свеце праблем;
- шукаюць магчымасці папрактыкавацца ў выкарыстанні замежнай мовы і пялепшыць свае здольнасці прамоўцы;
- жадаюць правесці некалькі дзён у свеце дыпламатыі і дэбатаў.
FIRMUN дае шанец прыняць удзел у наступных органах ААН: Савет Бяспекі (на ангельскай і гішпанскай мовах), Савет па правах чалавека (на рускай мове), Першы Камітэт Генеральнай Асамблеі (мадыфікаваны, на ангельскай мове).
Дэдлайн падачы заявак – 16 кастрычніка 2016.
Удзел у Мадэлі ААН на факультэце міжнародных адносін цалкам бясплатны!
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на пошту firmun.bsu@gmail.com.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.