“Офіс прасоўвання ініцыятыў” запрашае школьнікаў і студэнтаў на канферэнцыі па мадэляванні АНН у Нямеччыну і Нідэрланды.
Канферэнцыя па мадэляванні ААН – гэта адукацыйны праект, які развівае навыкі зносінаў на ангельскай мове з аднагодкамі з самых прэстыжных навучальных устаноў свету, а таксама асновы дыпламатычнага вырашэння канфліктаў і перамоваў.
Ад Офіса ёсць дзве магчымасці:
Berlin MUN
- лакацыя – Берлін, Нямеччына;
- перыяд – 14-21 лістапада ;
- кошт удзелу – 400 еўра (ўключае харчаванне, пражыванне, праезд, віза і арганізацыйныя ўнёскі);
- умовы ўдзелу – валоданне размоўнай ангельскай;
- дэдлайн – 23 верасня, да 23:59;
- падаць заяўку – па спасылцы.
Leiden MUN
- узрост – 13-19 гадоў;
- перыяд – 14-20 лістапада;
- кошт – 450 еўра (ўключае харчаванне, пражыванне, праезд, віза і арганізацыйныя ўнёскі);
- умовы ўдзелу – валоданне размоўнай ангельскай;
- дэдлайн – 23 верасня, да 23:59;
- падаць заяўку – па спасылцы.