Пад апекай дабрачыннага грамадскага аб’яднання “Свет без межаў” знаходзяцца дзеці з асаблівасцямі развіцця і выхаванцы спецыяльных навучальных устаноў.
Чым можна дапамагчы
Арганізацыя шукае валанцёраў – людзей, якія гатовыя дапамагаць дзецям і падлеткам, якія трапілі ў цяжкія жыццёвыя ўмовы. Падрабязней пра напрамкі валанцёрскай дзейнасці ў арганізацыі можна даведацца тут.
Акрамя таго, арганізацыя прапануе цікавую альтэрнатыву традыцыйнаму валанцёрству – магчымасць стаць кантактным сябрам. Кантактны сябар – гэта валанцёр, які па меры магчымасці аказвае падлетку розную дапамогу, у тым ліку піша лісты ды наведваецца да яго.
Кантактным сябрам можа стаць кожны. Тым не менш, у функцыянале КС ёсць дзве асаблівасці, якія дакладна прывабяць аматараў цікавых квэстаў: лісты давядзецца пісаць папяровыя, а сама перапіска можа быць скончана толькі па ініцыятыве падлетка.
Як стаць валанцёрам/кантактным сябрам
Каб стаць валанцёрам ці кантактным сябрам, можна запоўніць анкеты на сайце арганізацыі, тут і тут адпаведна. Ці напрамую звязацца з каардынатарам праэкту Анастасіяй Катлячковай.