Адукацыйны цэнтр “Fialta” па-ранейшаму запрашае на доўгатэрміновы валанцёрскі праект у Польшчы.
Калі: 1 кастрычніка 2017 – 30 чэрвеня 2018 года.
Дзе: Гродэк, Польшча.
Арганізацыя-каардынатар – Stowarzyszenie Międzynarodowej i Międzykulturowej Wymiany ANAWOJ (Association for International and Intercultural Exchange ANAWOJ).
Роля і задача валанцёра:
- падтрымка вучняў падчас іх навучання з выкарыстаннем фармальных і нефармальных методык;
- дапамога настаўнікам у арганізацыі школьных святаў і іншых мерапрыемстваў;
- арганізацыя моўных курсаў для дзяцей з мэтай падвышэння іх інтарэсу да замежнай культуры і вывучэння замежных моваў праз пераадольванне страху камунікацыі;
- арганізацыя розных відаў актыўнасцей для дзяцей падчас перапынкаў;
- арганізацыя варкшопаў, сустрэч, гульняў, вечарын, прысвечаных міжкультурным зносінам сваёй краіны;
- вітаецца ініцыятыва па рэалізацыі ўласных праектаў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць грамадзянінам/грамадзянкай Беларусі ці пражываць на тэрыторыі краіны;
- узрост – 18-30 гадоў;
- матывацыя і гатоўнасць працаваць з моладдзю і дзецьмі;
- валоданне ангельскай мовай, валоданне польскай вітаецца, але не з’яўляецца абавяўковай умовай;
- гатоўнасць да самастойнага жыцця разам з іншымі валанцёрамі з краін ЕЗ і Ўсходняй Еўропы.
Фінансавыя ўмовы
Валанцёрам аплочваюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне і медыцынскую страхоўку. Таксама арганізуюцца бясплатныя курсы польскай мовы.
Каб падаць заяўку, неаюходна даслаць CV і запоўненую на ангельскай анкету на е-адрас alisa.karpovich@gmail.com з пазнакай “EVS Grodek”.
Дэдлайн – 10 верасня 2017 года.
Падрабязней пачытаць пра праграму EVS можна на сайце, пра арганізацыю, якая будзе прымаь валанцёра/валанцёрку, – тут.