Валанцёрскі EVS-праект “Pathways of Change” у Славеніі шукае кандыдата з Беларусі.
Перыяд – з верасня 2016 года па верасень 2017га. Лакацыя – Brežice, Славенія.
Арганізацыя, якая прымае валанцёра, – Institute for Entepreneurship Tourism and Youth Brežice (ZPTM Brežice): Youth unit Mladinski center Brežice.
Мэта праекту – падвышэнне ўсвядомленасці і прасоўванне правоў чалавека сярод моладзі, якая жыве ў рэгіёне Brežice.
Асноўны абавязак валанцёра – арганізацыя разнастайных мерапрыемстваў па тэмах правоў чалавека і актыўнай грамадзянскай пазіцыі сярод моладзі з выкарыстаннем крэатыўных методык (мастацтва, мультымедыя ды іншыя).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- адкрытасць і матываванасць да навучання;
- добрыя камунікацыйныя навыкі і гатоўнасць працаваць як у міжнароднай камандзе, так і самастойна;
- цікавасць да тэмы правоў чалавека;
- узрост – ад 18 да 30 гадоў;
- вітаецца наяўнасць досведу працы з моладдзю, арганізацыя навучальных мерапрыемстваў, валоданне методыкамі нефармальнай адукацыі, але не з’яўляецца абавязковай.
Фінансавыя ўмовы
Валанцёру аплочваюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне і медыцынскае страхаванне. Да таго ж для валанцёра арганізуецца базавы курс славенскай мовы.
Як падацца
Каб стаць удзельнікам, неабходна даслаць CV і матывацыйны ліст на ангельскай мове на е-адрас natasa.kalin@mc-brezice.si.
Дэдлайн – 31 сакавіка 2016 года.