The Civil Society Scholar Awards (CSSA) падтрымае кароткія візіты за мяжу ў пошуках матэрыялаў даследаванняў.
Гранты накіраваны на фінансаванне палявых даследаванняў, наведванне бібліятэк, наладжванне міжнароднага супрацоўніцтва ў рамках працы над навуковым праектам. Напрамкі: гуманітарныя і сацыяльныя навукі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць студэнтам-дактарантам ці выкладчыкам акрэдытаванай вну;
- мець грамадзянства адной з мэтавых краін (Беларусь уключна);
Фінансавыя ўмовы:
Дактаранты – $10,000, выкладчыкі – $15,000 максімальна.
Працяг даследаванняў – ад двух да дзевяці месяцаў на перыяд з 1 жніўня 2016 па 31 жніўня 2017.
Дэдлайн падачы заяўкі – 15 лютага 2016 года.
За больш падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца на сайт праграмы.