Міжнародная аб’яднаная канферэнцыя “Зрабі кожны голас пачутым! Сіла поглядаў ахвяры ў барацьбе са злачынствамі на глебе нянавісці” запрашае ў Нямеччыну.
Калі: 19-24 лістапада 2017 года.
Дзе: Нямеччына.
Ад Беларусі на канферэнцыю паедзе 1 ўдзельнік/ца.
Мэта мерапрыемства – стварыць платформу, якая:
- дапаможа зразумець, што такое Hate Crime і Hate Violence;
- стане пляцоўкай для экспертаў ў гэтай галіне і зможа даць неабходны тэарэтычны бэкграўнд;
- растлумачыць, як Hate Violence уплывае на чалавека, групу і грамадства;
- дапаможа даведацца больш пра патрэбы ахвяраў і інш.
Канферэнцыя будзе складацца з дэбатаў, варкшопаў, сесій па абмене досведам і лепшымі практыкамі, палітычных кавярняў і іншых метадаў для навучання з практычнага досведу.
Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты, якія маюць веды ў тэматыцы і прагу да яе, навыкі адвакацыі, досвед стратэгічнага развіцця і якія плануюць памножыць атрыманыя веды ў працы ўласнай арганізацыі.
Працоўная мова – ангельская.
Фінансавыя ўмовы
Пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарамі. Выдаткі на праезд вяртаюцца ў памеры 85 адсоткаў ад агульнага кошту, але не больш за 300 еўра, кошт візы – цалкам. Унёсак за ўдзел – 40 еўра.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 23 жніўня 2017 года.