Партугальская моладзевая агенцыя праграмы “Моладзь у дзеянні” РТ і моладзевая арганізацыя BEFR запрашаюць на трэнінг “Make the Move III” па ўсталяванню і паляпшэнню якасці міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва з фокусам на інклюзіі.
Дзе: маляўнічая вёска Жанейра дэ Сіма (Janeiro de Cima) у самым цэнтры Партугаліі.
Калі: 25-30 кастрычніка 2016
45 удзельнікаў з розных краін Еўразвязу, Усходняга партнерства, Балкан і Расіі будуць разглядаць наступныя пытанні:
- моладзь як рухавік на розных узроўнях моладзевых абменаў;
- мясцовыя суполкі і іх роль у моладзевых абменах;
- уплыў міжнародных абменаў на жыцце і функцыянаванне мясцовых суполак.
Усе гэтыя пытанні арганізатары будуць разглядаць на базе практычнага вопыту ўдзельнікаў і вопыце папярэдніх праграм абмену.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – да 30 гадоў;
- месца жыхарства: Расія, краіны Заходне-балканскага рэгіёну, ЕЭС і Усходняга Партнерства, якія з’яўляюцца часткай праграмы “Моладзь у дзеянні”;
- абавязкова – папярэдні ўдзел у арганізацыі абменаў і магчамысць выкарыстаць атрыманы вопыт;
- пажадана быць членам моладзевай арганізацыі, якая займаецца абменамі ці пытаннямі інклюзіі.
Мова семінара – ангельская.
Дэдлайн падачы заяўкі – 15 верасня 2016, вынікі будуць абвешчаны не пазней 26 верасня.
Больш падрабязнасцей глядзіце тут.