Калі ты прадстаўнік або прадстаўніца моладзевых НДА і ініцыятыў, эксперт або экспертка, ёсць досвед працы з моладдзю, а галоўнае – жаданне палепшыць умовы развіцця моладзевага сектара ў Беларусі, запрашаем цябе ў арганізацыйны камітэт па распрацоўцы мабільнага дадатка “Інтэрактыўная мапа моладзевых арганізацый і ініцыятыў”.
Толькі ўявіце сабе, што праз некаторы час мара прадстаўнікоў і прадстаўніц моладзевых арганізацый спраўдзіцца – маладыя людзі будуць ведаць, якія арганізацыі і ініцыятывы ёсць і дзе можна прыняць удзел.
“Інтэрактыўная мапа моладзевых арганізацый і ініцыятыў” – гэта не проста мабільны дадатак, гэта новы ўзровень самасвядомасці і разумення аб тым, як моладзь можа быць больш актыўнай у грамадстве.
Зацікавілі? Тады запаўняйце анкету па спасылцы.
Дэдлайн – 15 чэрвеня.