Першапачаткоўцы ў арганізацыі і правядзенні праграм моладзевай мабільнасці запрашаюцца на міжнародны трэнінг “Зрабі сам: першы моладзевы абмен”.
Калі: 8-13 сакавіка 2017. Дзе: Львоў, Украіна.
Мэты трэнінгу:
- матываваць, падтрымаць і дапамагчы развіць свае ідэі ў праекты;
- садзейнічаць пачатку партнёрства;
- палепшыць веды ўдзельнікаў у галіне складання праекта;
- атрымаць інфармацыю пра спецыфіку праграмы Erasmus +: Youth in Action;
- навучыць прынцыпам нефармальнай адукацыі і працы ў групе;
- паразважаць на тэму інклюзіі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- моладзь ва ўзросце ад 18 гадоў;
- грамадзянства краін праграмы (Фінляндыя, Эстонія, Аўстрыя, Літва, Польшча) альбо партнёрскіх краін (Усходняе Партнёрства і Расія);
- добрае валоданне рускай мовай;
- удзельнікам трэба прадстаўляць моладзевую арганізацыю альбо групу моладдзі;
- пажадана наяўнасць досведу ўдзелу ў мерапрыемствах праграмы Erasmus+: Youth in Action.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць усе выдаткі (пражыванне, праезд, харчаванне і г.д.).
Дэдлайн падачы заяўкі – 31 студзеня 2017.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.