Бельгійская арганізацыя Compagnons Bâtisseurs asbl шукае валанцёра для працы ў праектах нефармальнай адукацыі з людзьмі з асаблівасцямі.
Валанцёр будзе уключаны ў наступныя актыўнасці:
- праграма “Валанцёрства, вольны час і інваліднасць”;
- арганізацыя і анімацыя такіх праектаў, як працаўныя летнікі і моладзевыя абмены, мэта якіх у інтэграцыі моладзі з абмежаванымі магчымасцямі;
- трэнінг для моладзевых лідараў летнікаў.
Патрабаванні да валанцера:
- быць здольным камунікаваць па-французску на прыстойным узроўні, паколькі дзейнасць прадугледжвае шмат камунікацыі з людзьмі з ментальнымі асаблівасцямі, якія не ведаюць замежных моваў;
- мець высокую матывацыю працаваць дзеля большай сацыяльнай уключаннасці і інклюзіі людзей з асаблівасцямі і меньшымі магчымасцямі;
- насалоджвацца жыццём у супольнасці і быць гатовым удзельнічаць у некалькіх мерапрыемствах у кампаніі вялікай колькасці людзей;
- не баяцца офіснай працы за кампутарам, таму што некаторыя задачы па праекту будуць мець дачыненне да падрыхтоўкі і эвалюацыі актыўнасцяў.
Прымаючая арганізацыя: Compagnons Bâtisseurs asbl
Месца праекта: Marche-en-Famenne, Belgium
Пачатак праекта: кастрычнік 2018
Працягласць: 12 месяцаў
Для ўдзелу неабходна адправіць CV і матывацыйны ліст на ангельскай альбо французскай мове на evs@compagnonsbatisseurs.be
Дэдлайн: 6 красавіка 2018
Падрабязнасці пра праект можна знайсці тут.