З 17 па 21 кастрычніка на крайняй паўночнай кропцы Беларусі пройдзе воркшоп для ландшафтных архітэктараў.
Майстэрня дасць магчымасць удзельнікам на працягу пяці дзён ствараць экалагічную сцежку на востраве, працаваць над сваімі ідэямі і інфраструктурай з улікам асаблівасцяў мясцовага ландшафту. Гэта ўнікальная магчымасць супрацоўніцтва з міжнароднымі экспертамі і студэнтамі, а таксама стварэння свайго экалагічнага праекта.
Месца – бязлюдны востраў Ду, размешчаны ў прыродным заказніку «Асвейскі».
Для каго: гэты выязной воркшоп для ландшафтных архітэктараў, якім цікава займацца развіццём інфраструктуры прыродаахоўных зон. На працягу пяці дзён удзельнікі будуць працаваць над стварэннем праекта экалагічнай сцежкі на самым вялікім востраве Беларусі пад кіраўніцтвам прафесара і кіраўніка дэпартамента ландшафтнай архітэктуры Тартускага універсітэта прыродазнаўчых навук Саймана Бэла і куратара культурных праектаў Багны Базінато.
Умовы ўдзелу: удзел у майстэрні бясплатны. Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне, вам неабходна толькі ўзяць з сабой звыклыя працоўныя прылады і матэрыялы. Працаваць прыедуць архітэктары з Беларусі, Эстоніі, Чэхіі, Аўстрыі, Японіі, Галандыі, Венгрыі, Брытаніі. Працоўная мова – ангельская. Знаходжанне ў майстэрні абавязкова на працягу ўсіх пяці дзён. Па выніку працоўнага тыдня варыянтаў праектаў будуць прадстаўленыя дырэкцыі заказніка і зацікаўленай мясцовай супольнасці. Адабраны праект плануецца рэалізаваць у 2018 – 2019 годзе.
Каб падаць заяўку, лістуйце на bahna.land@gmail.com. Падрабязнасці пра майстэрню чытайце тут.
Арганізатарам Майстэрні ландшафтнай архітэктуры выступае «Багна» і Эстонскі фонд прыроды ELF. Цьютары – прафесар Эдынбургскага каледжа мастацтваў і Эстонскага універсітэта прыродазнаўчых навук Сайман Бэл і куратар культурных праектаў «Багны» Базінато.