Еўрапейская адукацыйная праграма Pitch Bootcamp прапануе ўдзельнікам пракачаць прафесійныя скілы і атымаць новы погляд на пабудову кар’еры. За два дні.
Калі: 21-22 красавіка 2017 года.
Дзе: навукова-тэхналагічный парк БНТУ “Палітэхнік”.
Pitch Bootcamp – гэта:
- нефармальная платформа для размовы моладзі з паспяховымі працадаўцамі;
- крэатыўныя задачкі;
- новыя веды і сустрэчы з сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы;
- магчымасць атрымаць стажыроўку альбо працу, знайсці ментара.
Першы дзень праграмы – трэнінг, дзе удзельнікаў навучаць таму, як стаць кандыдатамі на мільён. Другі дзень – сустрэча з прадстаўнікамі кампаній.
Кошт ўдзелу – 35 BYN (да 10 красавіка), 40 (да 19 красавіка).
Рэгістрацыя па спасылцы.