Фундацыя Роберта Боша запрашае маладых журналістаў да ўдзелу ў праекце “Перспектывы”.
Мэта праекту – развіць ўменні медыя-рэпортынгу, яго прасоўвання у складаных абставінах лічбавай эры, дапамагчы зразумець адзін аднаго ў сваім рэгіёне.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя журналісты з Расеі, Цэнтральнай Азіі, Усходняй Еўропы, Балтыкі і Каўказа.
Сутнасць праекту
Журналісты атрымаюць магчымасць сумесна працаваць над стварэннем гісторый. Удзельнікам праекту прапануюць гранты, дастанцыйнае ментарства і семінары, якія дапамогуць стварыць інсайдарскія гісторыі.
Праграма пачнецца з уступнага варкшопу ў Маскве 3-4 снежня 2015 г. Пасля міжнародная каманда будзе працаваць над сумеснымі гісторыямі, якія прэзентуюць 4-5 лютага 2016 г.
Больш дэталёвую інфармацыю і форму заяўкі можна знайсці па гэтай спасылцы.
Дэдлайн – 2 лістапада 2015 г.
З дадатковымі пытаннямі звяртайцеся на адрас natalia.pisarenko@thomsonreuters.om.
“Перспектывы” – гэта сумесная інцыятыва фундацыяў Томсана Ройтэрса, Роберта Боша і Фрыта Орда.