З 21 па 28 лістапада адбудзецца варкшоп “Моладзевая культура ў Польшчы, Нямеччыне і Беларусі”.
Арганізатары прапануюць тыдзень культурнага абмену, каб даведацца больш пра палітычныя, гістарычныя асновы, плыні і трэнды кожнай краіны. Варкшопы і дыскусіі дазволяць…
- з новай перспектывы паглядзець на нямецкае, польскае і беларускае грамадства;
- атрымаць інсайдарскія веды пра трэнды, актуальныя пытанні і культурныя накірункі ў трох краінах;
- прабавіць час і выкрышталізаваць уласныя агульныя ідэі;
- развіць свае моўныя кампетэнцыі ў атачэнні носьбітаў мовы;
- пашырыць міжкультурныя, камунікатыўныя і медыякампетэнцыі.
Да ўдзелу запрашаецца моладзь ад 18 да 26 гадоў.
Лакацыя – Hochllandhaus, Holzmarktstraße 12, Potsdam.
Перыяд – 21-28 лістапада 2015 г.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у варкшопе для беларусаў бясплатны. Магчыма, атрымаецца часткова кампенсаваць выдаткі на падарожжа.
Падаць заяўку на ўдзел можна ў адвольнай форме, даслаўшы яе па e-mail kaciarynabychak@gmail.com.
Дэдлайн – 15 кастрычніка 2015 г.
З дадатковымі пытаннямі можна звярнуцца да Кацярыны Бычак (kaciarynabychak@gmail.com) альбо зірнуць па спасылцы.