Зразумець адзін аднаго: варкшоп для моладзі трох краін

З 21 па 28 лістапада адбудзецца варкшоп “Моладзевая культура ў Польшчы, Нямеччыне і Беларусі”.

Арганізатары прапануюць тыдзень культурнага абмену, каб даведацца больш пра палітычныя, гістарычныя асновы, плыні і трэнды кожнай краіны. Варкшопы і дыскусіі дазволяць…

  • з новай перспектывы паглядзець на нямецкае, польскае і беларускае грамадства;
  • атрымаць інсайдарскія веды пра трэнды, актуальныя пытанні і культурныя накірункі ў трох краінах;
  • прабавіць час і выкрышталізаваць уласныя агульныя ідэі;
  • развіць свае моўныя кампетэнцыі ў атачэнні носьбітаў мовы;
  • пашырыць міжкультурныя, камунікатыўныя і медыякампетэнцыі.

Да ўдзелу запрашаецца моладзь ад 18 да 26 гадоў.

Лакацыя – Hochllandhaus, Holzmarktstraße 12, Potsdam.

Перыяд – 21-28 лістапада 2015 г.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у варкшопе для беларусаў бясплатны.  Магчыма, атрымаецца часткова кампенсаваць выдаткі на падарожжа.

Падаць заяўку на ўдзел можна ў адвольнай форме, даслаўшы яе па e-mail kaciarynabychak@gmail.com.

Дэдлайн – 15 кастрычніка 2015 г.

З дадатковымі пытаннямі можна звярнуцца да Кацярыны Бычак (kaciarynabychak@gmail.com) альбо зірнуць па спасылцы.