Iuventa-Slovak National Agency запрашае моладзевых работнікаў, якія жадаюць палепшыць свае камунікацыныя навыкі па ангельскай, а таксама ІТ-скілы, на трэнінгавы курс ў Славакіі.
Калі: 12-16 траўня 2017 года.
Дзе: Славакія.
Мэты трэнінгу – зламаць моўны бар’ер і зматываваць маладых работнікаў быць больш актыўнымі на лакальным/нацыянальным узроўні, каб арганізаваць праекты Erasmus+: Youth in Action Programme.
Задачы:
- палепшынь камунікацыйныя навыкі ў ангельскай мове;
- вывучыць спецыяльны вакабуляр для Erasmus+: Youth in Action projects;
- навучыцца кіраваць усімі фазамі міжнароднага праекту на ангельскай мове.
Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя работнікі, якія жадаюць арганізаваць уласны Erasmus+ праект на ангельскай мове.
Патрабаванні:
- мець узровень ангельскай мінімум А2;
- узрост – ад 18 гадоў;
- паходзіць са Славакіі, Польшчы, Венгрыіі, Чэхіі ці краін Усходняга партнёрства.
Дэдлайн – 10 красавіка 2017 года.
Падаць заяўку можна тут.