Падыход STAR ці як апісаць свой досвед зразумела і прывабна

STAR-падыход (Situation, Task, Action, Result — Сітуацыя, Задача, Дзеянне, Вынік) нярэдка выкарыстоўваецца як фармат аповеду ў эсэ, матывацыйных лістах, рэзюмэ, як адказ падчас інтэрв’ю альбо сумоўя ці пры падачы заявы на атрыманне стыпендыі.

Ён цудоўна падыходзіць для апісання досведу і сітуацый з жыцця. Падыход дадасць структуру і глыбіню, зробіць твой досвед больш прывабным і ўплывовым. На чатырох прыкладах паказваем, як арганічна ўключыць STAR у свае тэксты.

Адлюстраванне сваіх лідарскіх якасцяў

Праграмы для маладых лідарак і лідараў у розных сферах даюць каштоўны досвед і веды. Каб туды трапіць, трэба пераканаць камісію, што ты — тая / той самы, каго яны шукаюць.

Пачні з апісання Сітуацыі (S) — кантэксту, у якім ты праявіла / праявіў лідарства. Акрэслі пастаўленую Задачу (T) і выклік, з якім ты сутыкнулася / сутыкнуўся. Затым паглыбіся ў зробленае Дзеянне (A), згадваючы свае стратэгіі, рашэнні і прынятыя крокі. Нарэшце, раскажы пра Вынікі (R) свайго кіраўніцтва: якія змены адбыліся, як уздзейнічала на людзей, які працяглы ўплыў стварылі твае дзеянні. Вельмі важна падкрэсліваць «Я»: я зрабіла / зрабіў гэта, я звярнулася / звярнуўся і г.д.

Здольнасці да нэтворкінгу і будавання сувязяў

Нэтворкінг — важная частка вучэбнай і прафесійнай дзейнасці, якая паказвае, наколькі ты можаш якасна камунікаваць і працаваць у камандзе.

Як і заўсёды, пачні з Сітуацыі (S) — абставін, у якіх з’явілася неабходнасць у пошуку кантактаў. Акрэслі Задачу (T), якую ты імкнулася / імкнуўся выканаць з дапамогай нэтворкінгу. Затым падрабязна апішы Дзеянне (A) з адлюстраваннем як ты наладжвала / наладжваў сувязі, будавала / будаваў адносіны, спрыяла / спрыяў супрацоўніцтву і падтрымлівала / падтрымліваў кантакты. Завяршы Вынікамі (R) — станоўчымі рэзультатамі тваіх нэтворкінгавых намаганняў: сумеснымі праектамі, атрыманымі ідэямі і інстайтамі, або сумесным ростам і развіццём.

Рашэнне пра навучанне ў абранай краіне

Часта ў матывацыйных лістах універсітэты просяць напісаць, чаму вы абралі менавіта гэты ВНУ ці гэтую краіну.

Падай Сітуацыю (S) апісаннем сваіх акадэмічных і кар’ерных мэт. Акрэслі Задачу (T) выбару падыходзячага месца навучання ў адпаведнасці з тваімі памкненнямі. Апішы Дзеянне (A) у выбары краіны і разумовым працэсе, які ляжыць у аснове. Напрыканцы, падкрэслі Вынік (R) твайго рашэння: як вучоба ў гэтым месцы палепшыць твае навыкі, дасць унікальныя магчымасці і паспрыяе твайму асабістаму і прафесійнаму росту.

Кар’ерныя планы

Нярэдка пры падачы на буйныя стыпендыі просяць акрэсліць свае кар’ерныя амбіцыі і тое, як тая ці іншая стыпендыя адпавядае тваім планам.

Схема тая ж: пачні з Сітуацыі (S) — тваіх бягучых мэт і этапу ў кар’еры. Вызначы Задачу (T) у выглядзе выразнай кар’ернай траекторыі. Абмяркуй Дзеянні (A) пасля атрымання стыпендыі ці абрання на курс і тваю стратэгію развіцця. Завяршы Вынікам (R) — меркаваным уплывам на развіццё тваёй краіны як рэзультат умацаваных навыкаў, пашырэння кантактаў і пашыраных перспектыў.


Арыгінал тэксту Джорджа Цытаці на англійскай мове апублікаваны тут.