Кажуць, калі прыдумвалі інтэрнэт, людзі спадзяваліся, што будуць шмат ведаць, бо атрымаюць дасяг да ўсяго на свеце.
Мы ў adu.place верым: гэта проста таму, што коцікаў у ціктоку знайсці нашмат прасцей, чым добрую спраўджаную інфармацыю. Таму сёння прапануем падборку бясплатных матэрыялаў ад вядучых універсітэтаў свету. На добры спажыў!
- Эсэ ад Гарварда
Каб паступіць кудысьці за мяжу, найчасцей трэба напісаць эсэ. Але задачка з зорачкай палягае ў тым, што ў кожнай ВНУ свае ўяўленні аб ідэальных тэкстах. Таму так важна разумець, што падсвяціць у кожнай працы такога кшталту.
Прапануем вучыцца ў лепшых і паглядзець найлепшыя эсэ, якія пісалі самыя паспяховыя студэнты і студэнткі Гарварду. Бонус: спасылка вядзе на допіс у карыснай суполцы ў Тэлеграм!
А тут можна знайсці бясплатныя курсы ад універсітэта.
- Курсы ад Кембрыджа
Місія Кембрыджа — узбагачаць грамадства праз імкненне да адукацыі, навучання і даследаванняў на самым высокім узроўні. Супрацоўнічаючы з EdX, універсітэт дазваляе навучэнцам і навучэнкам з усяго свету атрымаць выгаду з гэтай прагі Кембрыджа да ведаў і адкрыццяў, даючы як мага большай колькасці людзей магчымасць выпрабаваць якасць Кембрыджскага адукацыі.
Таму на платформе ёсць шэраг курсаў па фінансах, навучанню, напісанню сцэнароў і розных іншых тэмах. Шукай сваё!
- Khan Academy
Khan Academy — гэта амерыканская адукацыйная арганізацыя, створаная ў 2006 годзе. Яе мэта — стварыць набор анлайн-інструментаў, якія дапамагаюць навучаць студэнтаў і студэнтак.
Арганізацыя выпускае кароткія відеэаурокі. На яе вэб-сайце таксама размешчаны дадатковыя практычныя практыкаванні і матэрыялы для выкладчыкаў. Можна вывучаць розныя тэмы на розных узроўнях, таму сумна не мусіць быць.
- Australian National University
Прапануе бясплатныя курсы па менеджменце, праектным менеджменце, маркетынгу і астрафізіцы. Доступ да курсаў ажыццяўляецца праз платформу edX.
- MIT
Масачусецкі тэхналагічны інстытут (MIT) — адзін з самых выбітных універсітэтаў свету. Ён вядомы сваімі перадавымі навуковымі і тэхналагічнымі даследаваннямі і інавацыямі. Дзякуючы больш чым 2500 курсаў, якія ахопліваюць усе, ад літаратуры і філасофіі да інфарматыкі і інжынерыі, MIT OCW ператварыўся ў бясцэнны інструмент для студэнтаў ва ўсім свеце.
Курсы ахопліваюць шырокі спектр прадметаў, ад бізнесу і фінансаў да навукі і тэхналогій, даюць студэнтам магчымасць паглыбіць свае веды і развіць новыя навыкі. Курсы бясплатныя, але студэнты і студэнткі маюць магчымасць купіць сапраўдны сертыфікат пасля іх заканчэння.
- British Council
Пасля заканчэння бясплатных курсаў можна за сімвалічную плату атрымаць сертыфікат, які стане выдатным дадаткам да рэзюмэ. Можна вучыцца культуры Вялікабрытаніі, навыкам здачы IELTS, англійскай мове для працы і Шэкспіру.
Ты будзеш вучыцца, праглядаючы відэа, слухаючы аўдыё, чытаючы артыкулы і праходзячы тэсты, а затым дзелячыся сваімі думкамі і ідэямі з іншымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі з усяго свету.